Праект экстраннай дапамогі для сацыякультурных арганізацый Беларусі CO-vision

CO-vision — гэта афлайн-пляцоўка і каманда тэхнічна падкаваных спецыяліста_к шырокага профілю, якія дапамогуць вам у цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыі зрабіць якасны аўдыё або відэакантэнт. Паслуга прадастаўляецца бясплатна і, паколькі ёсць абмежаванні канкрэтнымі тэхнічнымі магчымасцямі, каманда праекта пакідае за сабой права выбару фармату і адбору заяўні_ц.  Асноўныя крытэрыі адбору: актуальнасць тэмы кантэнту, тэрміновасць стварэння кантэнту для вырашэння вашых бягучых праектных задач. CO-vision будзе працаваць з 1 траўня па 30 чэрвеня. У рамках праекта каманда запланавала і выпуск уласнага кантэнту. Сачыць за навінамі CO-vision можна па спасылцы на мерапрыемства ў Facebook і Vkontakte.


Вымушаная адмова ад правядзення публічных мерапрыемстваў для многіх выглядае як выклік. Не ва ўсіх ёсць магчымасць хутка і прэзентабельна перайсці ў анлайн, не губляючы якасць выніку. Страх перад будучыняй расце, многія звыклыя опцыі больш недаступныя. Знаходзячыся ў такой жа сітуацыі, каманда праекта больш не можа назіраць за тым, што адбываецца. Час перайсці да справы.

Хто можа звярнуцца ў праект за дапамогай:

  • актывіст_кі;
  • грамадскія, сацыяльныя, культурныя арганізацыі і ініцыятывы;
  • эксперт_кі і кансультант_кі вузкіх абласцей;
  • independent, social artists;
  • усе, хто сышоў у анлайн і мае патрэбу ў якасным кантэнце, які замяняе публічнае мерапрыемства.


Як гэта працуе:

  • запаўняецца анлайн-заяўка
  • на працягу трох дзён з моманту адпраўкі заяўкі каманда праекта выходзіць на кансультацыйную сувязь (для выбару фармату працы і абмеркавання дэталей);
  • на стэрыльнай пляцоўцы, у масках-пальчатках і на бяспечнай дыстанцыі ствараецца аўдыё ці відэакантэнт;
  • у выпадку немагчымасці / небяспечнасці фізічнай прысутнасці на пляцоўцы неабходнае для стварэння кантэнту абсталяванне бескантактава дастаўляецца ў ваш дом з выразнымі інструкцыямі па выкарыстанні;
  • кантэнт сыходзіць у мантаж;
  • гатовы прадукт аддаецца ў карыстанне, далей — ваш ход.


Каманда праекта бярэ на сябе абавязацельства забяспечыць бяспечнае знаходжанне на працоўнай пляцоўцы, уключаючы выдачу масак, пальчатак і антысептыку.

Дадатковая інфармацыя і супрацоўніцтва:
cultkorpus@gmail.com
info@rada.fm