Праект Art in action для маладых мастакоў і мастачак

Праект Art in action накіраваны на ўмацаванне патэнцыялу маладых мастакоў і мастачак, удзельнікаў і ўдзельніц профільных навучальных устаноў ва ўзросце ад 14 да 22 гадоў з Мінска, Маладзечна, Лебедзева, Вілейкі і рэгіёнаў, навучанне іх асноўным практыкам сучаснага мастацтва. Праект складаецца з трох этапаў, удзел бясплатны.  Адбор удзельнікаў/ц адбываецца на падставе анлайн заяўкі. Тэрмін падачы заявак - да 18 жніўня 2018 года.

Адзін тыдзень інтэнсіву: пленэр на прыродзе 23/08 - 29 / 08.2018. Інтэнсіў уключае ў сябе тры адукацыйных блока: экалогія, правы чалавека, урбанізм і агульны блок для ўсіх груп, звязаны з практыкамі сучаснага мастацтва (публічнае мастацтва, экалагічнае мастацтва, вулічнае мастацтва, медыя-мастацтва). Воркшопы падчас інтэнсіву ўключаюць у сябе ўдзел мастакоў і мастачак, экспертаў/к у якасці выкладчыкаў/ц і трэнераў/к.

Самастойная праца над праектамі на месцах. У канцы інтэнсіву ўдзельнікі і ўдзельніцы пад наглядам экспертаў/к будуць рыхтаваць ідэі для сваіх праектаў. Маладыя мастакі і мастачкі атрымаюць магчымасць рэалізоўваць свае арт-праекты на месцах.

Заключная выстава работ у Мінску і рэгіёнах. Выстава фінальных прац завершыць праект і дасць магчымасць маладым мастакам і мастачкам быць пачутымі і ўбачанымі публікай у Мінску і рэгіёнах. Пасля выставы маладыя мастакі і мастачкі атрымаюць кансультацыйную падтрымку ў стварэнні партфоліо і пошуку шляхоў далейшага развіцця, інструменты PR і краўдфандынга.

Крыніца: artinaction.tilda.ws