Праект «Акадэмія салідарнасці: Borderlands» (Польшча)

Borderland (прымежны раён) - не толькі раён каля мяжы дзвюх краін. Ідэя прыгранічнага раёна шырока раскрывае праблемы адносін, канфліктаў, умяшанняў. І можа быць важным аспектам для дыскусій СМІ і спосабах распавядаць гісторыі. Большая частка праграмы будзе праходзіць у Гданьску (Польшча) 17-25 лістапада 2018, але на 2 дні запланаваны паездкі ў Калінінград (Расія), Картуз (Польшча), Шчэцін (Польшча), Жулавы (Польшча). Працоўная мова - англійская. Арганізатары аплочваюць кошт праезду да Гданьска (да 100€), пражыванне і паездку ў адзін з выбраных гарадоў. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 5 жніўня 2018.

Заяўку на ўдзел можна падаць анлайн, неабходна прыгатаваць прыклад журналісцкай працы 1000 - 5000 знакаў.

Праект «Акадэмія салідарнасці: Borderlands» імкнецца вырашыць гэтыя праблемы, паколькі створаны для моладзі з СМІ - маладых журналістаў/к, навукоўцаў, аналітыкаў, пісьменнікаў/ц, блогераў, якія вераць у міжкультурны дыялог моладзі і важнасць высокай якасці і этыкі СМІ.

Праз семінары і лекцыі школы, 16 удзельнікаў і ўдзельніц атрымаюць магчымасць пашырыць свае веды і палепшыць навыкі па пытаннях прыгранічных раёнаў на мясцовым і глабальным узроўні. Семінары і заданні з якімі будуць спраўляцца ўдзельнікі  і ўдзельніцы, будуць як тэарэтычнымі, так і практычнымі. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць мець магчымасць працаваць у вялікай, міжнароднай камандзе і ў маленькіх групах з экспертамі/камі, і таксама індывідуальна пад кіраўніцтвам настаўніка.

Удзельнікі і ўдзельніцы маюць магчымасць выбраць месца, куды жадаюць адправіцца. Кожная група (4 чалавекі) наведае розныя месцы. У гэтых месцах яны атрымаюць магчымасць на вопыце праверыць праўдзівасць канцэптаў і інструментаў, атрыманых на семінарах.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • маладыя журналісты/кі, рэпарцёры, актывісты/кі, блогеры, аналітыкі, пісьменнікі/цы;
  • грамадзяне краін Вышаградскай групы, Балкан і Усходняга партнёрства
  • узрост 20 - 30 гадоў;
  • жадаюць палепшыць навыкі рэдагавання і журналісцкія навыкі.
     

Крыніца: solidarityacademy.eu