Прадстаўніцтва дзіцячага Фонда ААН у Беларусі шукае праектнага менеджэра
суб, 2017-01-21 11:39
Крыніца: unicef.org
Прадстаўніцтва дзіцячага Фонда ААН (ЮНІСЭФ) у Рэспубліцы Беларусь запрашае да супрацоўніцтва праектнага менеджэра.
- Тып кантракту: часовы з 20.02.2017 – 31.12.2017.
- Месца працы: Мінск, Беларусь з неабходнасцю вандраваць па краіне і зрэдзьчасу за яе межы.
- Дэдлайн для падачы: 5 лютага 2017 г.
Праектны/праграмны менеджэр будзе адказваць за тэхнічнае выкананне праектаў і праграм ЮНІСЭФ, планаванне, адміністраванне, маніторынг і ацэнку, аналіз дадзеных і прагрэс выканання дзеяння. Будзе сачыць за выкананнем мэтаў праектаў і плану мерапрыемстваў, іх адпаведнасцю краінавым мэтам і стратэгіі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам (-кай) Рэспублікі Беларусь;
- вышэйшая адукацыя ў галіне аховы здароўя, эканомікі, сацыялогіі або абласцях, якія маюць дачыненне да міжнароднай дапамогі па развіцці;
- мінімум пяцігадовы досвед у праграмным (праектным) менеджменце на міжныродным ці нацыянальным узроўні;
- досвед працы ў ААН або іншых міжнародных арагнізацыях лічыцца перавагай;
- высокі узровень кампутарнай пісьменнасці (Microsoft software);
- вольнае валоданне ангельскай і рускай мовамі.
Працадаўцы звяжуцца для правядзення сумоўя толькі з адабранымі кандыдатамі і кандыдаткамі.
Больш падрабязна пра ўмовы і патрабаванні да кандыдатаў чытайце, калі ласка, па гэтай спасылцы (на ангельскай мове)
Заяўкі трэба падаваць на ангельскай мове (суправаджальны (матывацыйны) ліст, CV і
P11 form) аперацыйнаму менеджеру па электроннай пошце: [email protected] да 5 лютага 2017 г.Крыніца: unicef.org