Прадпрымальніцтва і настольныя гульні: шукаюць 5 менеджараў/к міжнародных праектаў
Шукаюць пяцерых удзельніц/каў, якія гатовыя на працягу 18 месяцаў развіваць свае прадпрымальніцкія здольнасці і дзяліцца сваімі ведамі з іншымі. Для каго: усе цікаўныя 18+. Выдаткі з міжнародных сустрэчаў на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам. Праз гэты шукаюць 5 актыўных супрацоўніц/каў нашай арганізацыі, якія будуць працаваць на адплатнай аснове пасля паспяховага навучання на працягу ўсяго праекта. Дэдлайн: 25 сакавіка 2020.
Удзельніцы/кі за час удзелу ў праекце навучацца:
- ствараць міжнародныя праекты – стануць часткай міжнароднай сеткі моладзевых працаўнікоў;
- арганізоўваць мясцовыя мерапрыемствы, у першую чаргу па тэме прадпрымальніцтва;
- распрацоўваць адукацыйныя інтрументы, як настольныя гульні і квізы.
Этапы праекта:
I. Знаёмства з Digital maps – cтварэнне на яе базе прапрымальніцкай экасістэмы Беларусі. Трэнінг у Румыніі “Entrepreneurship skills” 25.05.-04.06.2020
II. Інтэрв’ю з (сацыяльнымі) прадпрымальнікамі з Беларусі. Трэнінг у Малдове “Сацыяльны Start-up” 29.07-6.08.2020
III. Знаёмства з індустрыяй настольных гульняў. Трэнінг у Беларусі “Стварэнне настольных гульняў” 7-15.12.2020
IV. Тэставанне настольных гульняў і іх дапрацоўка. Мясцовае прасоўванне настольных гульняў.
V. Заканчэнне праекта – выніковая сустрэча-канферэнцыя ў Польшчы
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Добрыя веды ангельскай мовы (мінімум - камунікацыйны ўзровень)
- У камандзе павінны захоўвацца гендерны баланс 2/3.
- Магчымасць прымаць удзел у большасці мерапрыемстваў (перавага тым, хто зможа браць удзел ува ўсіх мерапрыемствах праекта).
- Жаданне паляпшаць сітуацыю канкрэтных людзей на Радзіме.
- Вітаецца досвед нефармальнай адукацыі і праца ў НДА, а таксама выкладчыцкая дзейнасць.
Крыніца: mihck.info