Прадоўжаны конкурс бізнес-праектаў у сферы крэатыўнай эканомікі
У прадстаўнікоў Віцебска і Гомеля (прыватных асоб або каманд) усё яшчэ ёсць шанец запусціць бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі – Прадстаўніцтва падаўжае прыём заявак на конкурс бізнес-праектаў у рамках праграмы «Горад, які навучаецца, для крэатыўнай эканомікі». Агульны аб'ём фінансавых сродкаў конкурса складае 5200 еўра (уключна падаткі). Усяго будуць падтрыманы 4 бізнес-праекты (па 2 у кожным пілотным горадзе – Віцебску і Гомелі). Дэдлайн: 25 лютага 2018 года.
Новыя даты правядзення конкурса:
- 1 этап (да 25 лютага 2018 года) уключае ў сябе падачу заявак у Адборачны камітэт Конкурса па зацверджанай форме (Дадатак 1). Для адабраных удзельнікаў будзе арганізавана кансультацыя па падрыхтоўцы поўнай версіі заяўкі на 2 этап конкурса.
- 2 этап (да 30 сакавіка 2018 года) уключае ў сябе падачу поўнай версіі заяўкі ў Адборачны камітэт Конкурса па зацверджанай форме (Дадатак 2).
- 3 этап (да 15 красавіка 2018 года) уключае рашэнне Адборачнага камітэта і абвяшчэнне пераможцаў.
Нагадваем, мэта конкурса – садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва ў пілотных гарадах праграмы, Віцебску і Гомелі, шляхам падтрымкі мясцовых бізнэс-праектаў сферы крэатыўнай эканомікі – у тым ліку, у сферы рэкламы, архітэктуры, рамёстваў, дызайну, інтэрактыўных забаўляльных праграм, выканаўчых мастацтваў, інфармацыйных тэхналогій, мас-медыя і інш.
Заяўнікам у рамках конкурса могуць выступаць фізічныя асобы і групы фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю прафесійную дзейнасць або якія з'яўляюцца членамі арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі пілотных гарадоў праграмы – Віцебска і Гомеля.
Крыніца і падрабязнасці: dvv-international.org.ua