Працуеш для моладзі? Вучыся гэтаму ў Польшчы
Эразмус+ навучальны курс для моладзевых працаўнікоў 18-25 лістапада 2018 у Зуб, Польшча (між Кракавам і Закапаны) для моладзевых працаўнікоў 18+. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Каб падацца, трэба запоўніць анкету да 12 верасня 2018.
Праект "On the way to…" скіраваны да моладзевых арганізацый, якія працуюць з моладдзю ў станаўленні іх незалежнасці і развіцця асабістых характарыстык. Праект дапаможа больш даведацца пра інструменты працы з маладымі асобамі для пераадолення праблемаў пераходнага ўзросту.
Разгляду падлягаюць тэмы:
- прадухіленне моладзевай злачыннасці;
- ранняе заканчэнне адукацыі;
- беспрацоўе;
- сацыяльная дэгенерацыя.
Трэба на рэгулярнай аснове працаваць з моладдзю. Найлепей вышэйшая адукацыя ў наступных галінах: сацыяльная праца, правазнаўства, педагогіка, псіхалогія і сумежныя. Валоданне ангельскай мовай абавязкова. Рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра.
Крыніца: vk.com