Праца з маладымі маці – трэнінг для моладзевых работнікаў у Іспаніі

 Калі: 31 траўня - 6 чэрвеня
 Дзе: Мадрыд, Icпанія
 Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+
 Дэдлайн: 20 лютага 2020 г.
 Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Праект “The bond”, у межах якога адбудзецца трэнінг, – гэта стратэгічнае партнёрства арганізацый з шэрагу краін: Польшча, Беларусь, Грэцыя, Іспанія, Партугалія, Румынія. Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй з праграмы “Эразмус+”.
Праект створаны для непаўнагадовых маці, каб падтрымаць іх і не пакідаць сам на сам з праблемамі. Для многіх маладых дзяўчат цяжарнасць, у першую чаргу, сітуацыя, з якой яны сусткаюцца ўпершыню і не ведаюць, што рабіць. На трэнігу не даюць ацэнку іх жыццю, але ствараюць рэкамендацыі, якія былі б карысныя маладым мамам.

Праект не займаецца выхаваннем падлеткаў і не прапагандуе цяжарнасць, не заахвочвае нікога нараджаць дзяцей, калі яны да гэтага не гатовыя.

Праект працуе са спецыялістамі – прадстаўнікамі сацыяльнай інтэграцыі (сацыяльныя работнікі, сямейныя кансультанты, выхавальнікі і выхавацелькі, настаўнікі), якія сустракаюць у сваім прафесійным жыцці маці-падлеткаў і маладых мам.

Каго шукаюць?

2 чалавек з досведам у моладзевай працы.
Магчымасці для адабраных кандыдатаў/так:

1)прэзентаваць беларускі досвед на трэнінгу ў Іспаніі (Мадрыд);
2)тэсцтаванне методык працы з маладымі мацярамі на практыцы;
3) далейшая супраца ў міжнародных і мясцовых праектах;
4) развіццё навыкаў вядзення блога для маладых маці
 
Наступныя крытэры будуць дадатковай перавагай у часе адбору:
-досвед працы з маладымі мацярамі
-досвед у даследчай працы\аналітычныя навыкі
-досвед у міжнародных праектах і Эразмус+
-высокі ўзровень ангельскай мовы
 Умовы ўдзелу ў трэнінгу(Мадрыд):
1)зрабіць рэпост у VK альбо ў facebook пра праект:
2)Запоўніць анкету да 20 лютага 2020 г.
 
-Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне цалкам пакрываецца арганізатарам;
-заяўнікі і заяўніцы павінны прымаць удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў па праекце:

1)падрыхтаваць занятак па тэме "Бацькоўства: удзел бацькі ў маладой сям'і" + станоўчыя прыклады інтэрвенцыі;
2)правесці гэты занятак у Беларусі для спецыялістаў (не для маці ці бацькоў) - МГА "Добрая воля" дапаможа ў арганізацыі.
3)правесці гэты самы занятак на трэнінгу ў Мадрыдзе для партнёрскіх арганізацый.

 Крыніца: mihck.info