Праца для трэнераў нефармальнай адукацыі (Беларусь)
Запрашаюць да супрацоўніцтва трэнера альбо трэнерку для распрацоўкі і правядзення трохдзённай Летняй акадэміі (15-17 жніўня) для цэнтраў адукацыі дарослых і ініцыятыўных груп гарадоў, якія ўдзельнічаюць у праграме “Гарады і арганізацыі, якія навучаюцца”. Летняя акадэмія будзе прысвечаная тэме стратэгічнага планавання, а таксама распрацоўцы адукацыйных праграм на падставе вынікаў ацэнкі адукацыйных патрэбаў мэтавых груп. Тэрмін падачы прапановаў 20 ліпеня 2019 г. (уключна). Вынікі будуць вядомыя не пазней за 25 ліпеня 2019 г.
Фармат: Летняя акадэмія ўяўляе сабой выязной трохдзённы трэнінг (база за горадам недалёка ад Мінска). Плануецца, што праца ў першы дзень пачнецца ў 13.00 (выезд з Мінска – у 11.00). Прыблізная колькасць гадзін працы трэнера ў першы дзень – 6, у другі – 8, у трэці – 6. Ад’езд у Мінск запланаваны на 16.00 17 жніўня. Колькасць удзельнікаў: 23-25 чалавек (кожную каманду прадстаўляюць 1-2 чалавекі).
Асноўныя тэмы Летняй акадэміі:
1. Мадэль KPI (ключавых паказчыкаў эфектыўнасці) для цэнтраў адукацыі дарослых, распрацаваная DVV International (умоўная ідэальная мадэль на будучыню).
2. Стратэгічнае планаванне дзейнасці па развіцці цэнтраў адукацыі дарослых / па развіцці адукацыі дарослых у гарадах, якія хочуць стаць гарадамі, якія навучаюцца;
3. Распрацоўкі адукацыйных праграм на падставе вынікаў ацэнкі адукацыйных патрэбаў мэтавых груп.
Патрабаванні да трэнера:
- досвед працы ў сферы дадатковай адукацыі дарослых;
- вопыт у распрацоўцы трэнінгаў і навучальных матэрыялаў;
- вопыт правядзення трэнінгаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных арганізацый.
Зацікаўленыя эксперты/кі могуць падаць заяўкі на ўдзел у конкурсе, падаўшы наступныя дакументы:
- CV / Рэзюмэ;
- свае прапановы па правядзенні Летняй акадэміі (кароткае апісанне зместу, методыкі і чаканых вынікаў) з указаннем жаданай сумы ўзнагароджання.
- Пошта для падачы заявак і кансультацый: [email protected], Валянціна Сідоркіна, каардынатар Праграмы “Гарады і арганізацыі, якія навучаюцца”.
Крыніца: dvv-international.org.ua