ПРААН у Беларусі: Вакансія спецыяліста па закупках
сер, 2016-04-20 16:19
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі шукае спецыяліста па закупках для працы ў Мінску дзеля Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя ў справе прафілактыкі туберкулёзу і ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі.
Вітаюцца кандыдаты, якія маюць вышэйшую адукацыю ў сферы эканомікі, лагістыкі з 3-гадовым працоўным досведам, а таксама досведам забеспячэння лекамі і іншымі медычнымі рэсурсамі.
Абавязкова валоданне ангельскай і рускай мовамі.
Тэрмін працоўнага кантракту - 7 месяцаў. Дэдлайн падачы заяўкі на вакансію - 25 красавіка 2016 года.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Jobs at UNDP.