ПРААН у Беларусі: Вакансія праектнага менеджэра ў сферы зялёнай урбаністыкі (Мінск)
Прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН у Беларусі шукае менеджэра для праекту "Падтрымка зялёнага гарадскога развіцця ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі". Праект ПРААН і Глабальнага экалагічнага фонду ўлічвае змяненні клімату і распрацаваны адмыслова для Беларусі для падтрымкі зялёнага гарадскога развіцця з улікам лепшых практык у справе вырашэння праблем устойлівага транспарту ў Полацку і Наваполацку, а таксама энергаэфектыўнасці ў Навагрудку.
Патрабаванні: вышэйшая адукацыя ў сферы кіравання і менеджменту, палітыкі аховы навакольнага асяроддзя, эканомікі, права і г.д.; 5 гадоў прафесійнага досведу; мінімум 2 гады досведу менеджменту і кіравання; працоўны досвед у сферах, якія кранае праект, вітаецца; досвед працы ў кіраванні праектамі ПРААН у сферы навакольнага асяроддзя і энергетыкі ёсць перавагай; свабоднае валоданне ангельскай і рускай мовамі.
Дэдлайн - 29 лютага 2016 года. Падрабязная інфармацыя - тут.
Крыніца: UNDP.org.