ПРААН у Беларусі: Вакансія інжынера будаўніча-мантажных работ
аўт, 2016-02-23 07:45
ПРААН у Беларусі шукае інжынера будаўніча-мантажных работ для працы ў праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН/ГЭФ "Павышэнне энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь".
Умовы працы - поўная занятасць, тэрмін кантракту - 1 год з магчымасцю працягу.
Патрабаванні: вышэйшая адукацыя, досвед працы ў галіне будаўніцтва мінімум 5 гадоў, вітаецца валоданне ангельскай мовай. Поўнае апісанне працоўных абавязкаў - тут.
4-гадовы праект скіраваны на дэманстрацыю патэнцыялу энергазберажэння на прыкладзе трох жылых будынкаў у двух гарадох Беларусі.
Кандыдаты мусяць даслаць адмысловую анкету на рускай мове на е-мэйл: [email protected]. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.
Дэдлайн - 6 сакавіка 2016 года.
Паводле UNDP.org.