ПРААН у Беларусі: Вакансія грант-менеджэра (Мінск)
Праграма развіцця ААН у Беларусі прапануе вакансію грант-менеджэра для працы па праекце "Развіццё інклюзіўнага мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь". Гэты праект скіраваны на развіццё празрыстасці і адкрытасці дзяржкіравання з практыкай удзелу прыватнага сектару і грамадзянаскай супольнасці ў распрацоўцы мер рэгулявання - праз канструктыўны дыялог паміж урадам, бізнес-супольнасцю і грамадствам.
Праект мае мэтай развіццё грамадзянскага ўдзелу ў планаванні, маніторынгу, інш. этапах рэалізацыі мясцовых праграм і бюджэтных працэсаў. Новыя падыходы маюць палегчыць маніторынг імплементацыі джяржпраграм, ацэнкі іх рэзультатаў, удасканаліць кантакт з грамадзянамі пры карыстанні джяржпаслугамі, каб атрымаць водгук і ацэнку ўзроўню і якасці дзяржсервісаў.
Ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў і росту грамадскага запыту на якасць і эфектыўнасць аказання паслуг дзяржсервісаў у мясцовым кіраванні лакальныя ўстановы маюць патрэбу ўзмацніць свой патэнцыял, пашырыць досвед і інстытуцыянальныя механізмы ўдзелу грамадзян, прыватнага бізнесу і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў працэсах мясцовага кіравання (планаванні, імплементацыі, ацэнцы дзяржпаслуг).
У абавязкі грант-менеджэра ўваходзяць: каардынацыя рэгіянальнага персаналу праекта ў частцы кампаненту працы з малымі грантамі; дапамога ў запуску мясцовых ініцыятыў для тэставання рашэнняў па ўключэнні ў маніторынг дзяржпаслуг; кансультацыя дзяржслужбоўцаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў справе рэалізацый мясцовых ініцыятыў; арганізацыя воркшопаў і трэнінгаў для дапамогі атрымальнікам грантаў; праца перакладчыкам (ангельская мова) пры неабходнасці, інш.
Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя ў галіне эканомікі, фінансаў, дзяржкіравання, менеджменту; досвед у працы з малымі грантамі, якія выдаткоўваліся недзяржаўным суб'ектам, і веданне нацыянальных працэдур; вольнае валоданне ангельскай і рускай мовамі; г.д.
Тэрмін працоўнага кантракта - 1 года з магчымасцю працягу.
Дэдлайн падачы рэзюмэ - 17 жніўня 2016 года. Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле UNDP in Belarus.