ПРААН у Беларусі: Вакансія фінансавага адміністратара па трансферах (Мінск)

Праграма развіцця ААН у Беларусі ладзіць конкурс на пасаду фінансавага адміністратара па трансферах. Тэрмін кантракту - 6 месяцаў (з магчымасцю пралангацыі). Спецыяліст будзе працаваць у накірунку "Устойлівае развіццё і скарачэнне беднасці".

Вакансія абвешчана толькі для грамадзян Беларусі (альбо грамадзян Адзінай эканамічнай прасторы).

Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак:

- вышэйшая адукацыя ў галіне права, эканомікі і фінансаў, кіравання ці менеджменту альбо ў сумежных сферах,

- рэлевантны досвед працы мінімум 2 гады,

- вольнае валоданне ангельскай і рускай мовамі,

- вітаецца досвед працы з грантамі, пералічэннем грашовых сродкаў,

- валоданне Word, Excel, праца з табліцамі і дадзенымі, веданне сеціўных менеджмент-сістэмаў.

Пачатак працы - 1 снежня 2015 года. Дэдлайн падачы заявак - 18 лістапада 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра вакансію - тут.

Крыніца: UNDP.