ПРААН у Беларусі: Вакансіі ў праекце па развіцці інклюзіўнасці ў мясцовым кіраванні (Мінск)
аўт, 2016-10-04 14:43
Праграма развіцця ААН у Беларусі прапануе вакансіі:
- каардынатара/кі па гендэрных пытаннях;
- каардынатара/кі па сацыяльнай інклюзіі.
Спецыялісты мусяць працаваць у Мінску над рэалізацыяй праекту "Развіццё інклюзіўнага мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь".
Патрабаванні да кандыдатаў: універсітэцкая адукацыя ў галіне грамадскіх навук, эканомікі, фінансаў, дзяржкіравання, менеджменту; валоданне ангельскай мовай; інш.
Тэрмін кантракту - 6 месяцаў.
Дэдлайн - 12 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле: UNDP