ПРААН у Беларусі: Стажыроўкі для студэнтаў (Мінск)
чцв, 2016-07-28 23:40
Праграма развіцця ААН у Беларусі запрашае беларускіх студэнтаў на стажыроўку!
Мінімальны тэрмін стажыроўкі - 6 тыдняў (з магчымасцю працягу да 6 месяцаў). У абавязкі стажораў уваходзяць: даследаванні, праца з дакументацыяй, каталагізацыя інфармацыі, праца асістэнтам падчас канферэнцый (форумаў ці іншых мерапрыемстваў), публікацыя матэрыялаў пра лепшыя міжнародныя практыкі (ці адукацыйных матэрыялаў).
Патрабуецца выдатнае валоданне ангельскай і рускай мовамі.
Дэдлайн - 31 снежня 2016 года.
Падрабязнасці - тут.
Паводле Adukacyja.info, UNDP.