ПРААН у Беларусі шукае менеджэра для праекта па прамоўцыі занятасці і самазанятасці ў малых гарадах (Мінск)

Праграма развіцця ААН у Беларусі шукае менеджэра для праекта "Прамоўцыя працоўнай занятасці і самазанятасці ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі".

80 адсоткаў населенных пунктаў Беларусі - гэта малыя гарады, у якіх жыве прыблізна пятая частка жыхароў краіны. Праблемы, з якімі яны сутыкаюцца - пагаршэнне якасці жыцця з-за адсутнасці годных працоўных месцаў і паніжэння канкурэтнасці мясцовай эканомікі ды высокай колькасці стратных прадпрыемстваў; неабходнасць аднаўлення і рэканструкцыі сацыяльнай і інжынернай інфраструктуры пры дэфітыце мясцовага бюджэту; няпростая дэмаграфічная сітуацыя; адток маладых людзей і людзей працоўнага ўзросту ў буйныя гарады; дыспрапорцыя мужчынскай і жаночай занятасці. Мэта праекта - спрыянне лакальнай занятасці і самазанятасці для вырашэння гэтых пытанняў праз узмацненне знешняй эканамічнай інтэграцыі, прамоўцыя развіцця малога бізнесу.

Праект мае: знізіць сацыяльныя рызыкі структурнага рэфармавання індустрыяльнага комплексу ў тым ліку праз заснаванне бізнес-інкубатараў; палепшыць эфектыўнасць занятасці і самазанятасці ў малых і сярэдніх гарадах; інш.

Менеджэр праекта будзе працаваць у Мінску. Тэрмін кантракту - 12 месяцаў (сам праект доўжыцца 3 гады). Патрабаванні да кандыдатаў:

- універсітэцкая адукацыя ў галіне бізнес-адміністравання, эканомікі, дзяржкіравання, міжнародных адносін, да т.п.;

- мінімум 5 гадоў працоўнага досведу і мінімум 3 гады досведу працы ў праектным менеджменце;

- выдатныя ангельская і руская мовы, пераважна валодаць беларускай;

- інш.

Дэдлайн - 11 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці тут.

Паводле UNDP