ПРААН у Беларусі: 1-ы Конкурс мясцовых ініцыятыў Будзь здароў!

Праграма развіцця ААН у Беларусі ладзіць 1-ы Конкурс мясцовых ініцыятыў "Будзь здароў!" па прамоўцыі здаровага ладу жыцця і прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў.

Першы этап конкурсу пройдзе ў Магілёўскім і Віцебскім рэгіёнах. У конкурсе могуць удзельнічаць некамерцыйныя арганізацыі, органы мясцовага кіравання і самакіравання. Удзельнікі мусяць даслаць прапановы па наступных кірунках:

- прасоўванне здаровага ладу жыцця сярод мясцовага насельніцтва (скарачэнне спажывання алкаголю і тытуню, здаровае харчаванне і фізічная актыўнасць);

- развіццё партнёрстваў і супрацоўніцтва некамерцыйных арганізацый, мясцовых органаў кіравання (самакіравання) і супольнасцей, дзяржаўных і камерцыйных арганізацый, прадпрымальнікаў у справе прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў і прасоўвання здаровага ладу жыцця сярод усіх груп мясцовага насельніцтва;

- прафілактыка траўматызму сярод дзяцей і падлеткаў, бяспечнае асяроддзе, інш.

Конкурс ладзіцца з мэтай прафілактыкі сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў.

Пераможцы конкурсу атрымаюць сродкі на рэалізацыю ініцыятыў. Максімальны памер фінансавання - 50 тыс. еўра.

Вітаецца ўдзел устаноў аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры і спорту. Конкурс з'яўляецца часткай праекта ЕС-ААН "Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь" (БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўразвязам.

Заяўкі на конкурс прымаюцца з 1 жніўня па 11 верасня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле ПРААН у Беларусі.