ПРААН абвяшчае 2-гі конкурс ініцыятыў “Будзь здаровы”
ПРААН Беларусь абвяшчае другі конкурс ініцыятыў, накіраваны на прасоўванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку неінфекцыйнах захворванняў (НІЗ) на мясцовым узроўні ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Прыём заявак будзе весціся з 1 красавкіа па 12 траўня 2017 г., але пачаць рыхтавацца можна ўжо цяпер.
Конкурс праграмы развіцця ААН (ПРААН) – частка праекта ЕС-ААН “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы задроўя ў Рэспубліцы Беларусь” (БелМЕД), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, САГ, ЮНІСЭФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы задроўя Рэспублікі Беларусь.
Першы этап Конкурсу адбыўся ў 2016 г. у Магілёўскай і Віцебскай абласцях, а на наступным этапе на працягу 2017-2018 гг. будуць удзельнічаць Гродненская і Мінская вобласці (за выключэннем г. Мінска).
На конкурс будуць прымацца заяўкі ад некамерцыйных арганізацый, органаў мясцовага самакіравання, пададзеныя па наступных тэматычных накірунках:
- прафілактыка НІЗ і прасоўванне здаровага ладу жыцця (ЗЛЖ) на мясцовым узроўні сярод усіх груп насельніцтва: скарачэнне асноўных фактараў рызыкі, такіх як шкоднае ўжыванне алкаголю, паленне, нездаровае харчаванне, нізкі ўзровень фізічнай актыўнасці ды інш.;
- развіццё партнёртсва і сумеснай дзейнасці некамерцыйных арганізацый, мясцовых органаў самакіравання і мясцовых супольнасцей, а таксама дзяржаўных і камерцыйных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, накіраваных на прафілактыку НІЗ і прасоўванне ЗЛЖ сярод усіх груп насельніцтва;
- удасканаленне парфілактыкі НІЗ на ўзроўні аказання першай медычнай дапамогі;
- прафілактыка траўматызму дзяцей і падлеткаў: бяспечнае асяроддзе і жызнядзейнасць.
Пераможцы падпішуць пагадненне з ПРААН на рэалізацыю ініцыятыў у межах БЕЛМЕД і атрымаюць неабходныя фінансавыя сродкі. Сума фінансавання на адну ініцыятыву складзе не больш за 50.000 еўра.
Заяўкі можна падаваць в партнёрстве!
Дзяржаўныя, камерцыйныя ды іншыя арганізацыі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі могуць выступіць партнёрамі арганізацый-заяўнікаў з ліку некамерцыйных арганізацый, або органаў мясцовага самакіравання. Партнёры могуць браць удзел у некалькіх мясцовых ініцыятывах, прадстаўленых на конкурс.
Ацэньваючы заяўкі, арганізатары будуць браць да ўвагі мэтазгоднасць і абаснованасць мерапрыемстваў, інавацыйнасць прапаноў, устойлівасць вынікаў, эфектыўнасць партнёрства з іншымі арганізацыямі. Па выніках усіх этапаў конкурсу плануецца рэалізаваць не менш за 20 ініцыятыў.
У красавіку 2017 г. Праграма развіцця ААН правядзе ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях інфармацыйныя сустрэчы для патэнцыйных удзельнікаў. Арганізатары адкажуць на пытанні, звязаныя з падачай і крытэрамі ацэнкі заявак. Час і месца інфармацыйных сустрэч будзе анансавана дадаткова.
Уся інфрамацыя пра конкурс і інфармацыйныя сустрэчы будзе размяшчацца на сайце ПРААН у Беларусі. www.by.undp.org
Кантакты
Па ўсіх пытаннях парвядзення конкурса звяртайцеся, калі алска, да Таццяны Снітко, каардынатарцы ініцыятыў па тэлефоне: +375 33 682 94 31 або па адрасе сеційўнай пошты [email protected]
Крыніца: www.by.undp.org