PR-лабараторыя для некамерцыйных арганізацыяў
"Офіс прасоўвання ініцыятыў" запрашае маладых людзей, жадаючых атрымаць практычны досвед у сферы інфармацыі і сувязей з грамадскасцю, удзельнічаць у праграме па стварэнні PR-лабараторыі для некамерцыйных арганізацыяў.
Удзел прадугледжвае навучанне агульным асновам PR, вывучэнне працы са СМІ, стварэння сацыяльнай рэкламы, кантэнту сайтаў, працу ў сацыяльных сетках, практыку працы з беларускімі некамерцыйнымі арганізацыямі ў якасці PR-спецыяліста.
Удзельнікі праграмы па стварэнні PR-лабараторыі для некамерцыйных арганізацыяў атрымаюць:
- сучасныя веды ў сферы PR-тэхналогіяў,
- досвед працы ў якасці PR-мэнэджэра,
- экспертную і тэхнічную падтрымку,
- сертыфікат аб заканчэнні курсу і рэкамендацыі (рэкамендацыйныя лісты).
"Офіс прасоўвання ініцыятыў" можа распаўсюдзіць рэзюмэ паспяховых удзельнікаў праграмы сярод патэнцыйных працадаўцаў / кіраўнікоў беларускіх некамерцыйных арганізацыяў.
Тэрмін праграмы - з сакавіка па лістапад 2015 года. З'яўляецца абавязковым удзел у 5 двух-трохдзённых трэнінгах. Перапынак на летнія вакацыі не прадугледжаны за выключэннем жніўня-месяца. Удзельнікі праграмы змогуць яе сумяшчаць з вучобай / працай.
Кандыдаты мусяць быць старэйшымі за 18 гадоў. Вітаюцца кандыдаты з мінімальным досведам інфармацыйнай працы.
Каб удзельнічаць, неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (033) 602 45 47, (029) 395 85 02, альбо на е-мэйл: [email protected].
Поўная інфармацыя пра праграму размешчана тут.