Поўныя стыпендыі для навучання ў магістратуры ААЭ
Універсітэт Інстытут Масдара па навуцы і тэхналогіях - Masdar Institute of Science and Technology - Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, які займаецца глабальнымі рашэннямі для ўстойлівага развіцця, прапануе стыпендыяльную праграму для замежных студэнтаў для навучання ў магістратуры ці аспірантуры. Заяўкі можна падаваць да 31 траўня 2017 г. Навучанне вядзецца на ангельскай мове.
Стыпендыяльная праграма пардугледжвае:
- поўную аплату навучання;
- неабходныя падручнікі;
- выдачу планшэту;
- аплату пражывання;
- штомесчную стыпендыю;
- аплату медыцынскай страхоўкі,
- кампенсацыя кошту тэстаўTOEFL, GRE;
- аплату пералёту дадому адзін раз на год, калі гэта неабходна.
Для паступлення ў магістратуру ахвотныя кандыдаты і кандыдаткі мусяць:
- мець ступень бакалаўра ў адной з абласцей навукі, інжынерынга ці IT (ступень павінна быць атрымана ў акрэдытаваным універсітэце);
- мець вынік CGPA не ніжэй за 3,0 (калі максімум складае 4,0), або эквівалент;
- GRE не меней як 155 (700 па старой сістэме ацэнкі);
- TOEFL не меней 91 (iBT), або эквівалент па пісьмовым /здадзеным на кампутары тэсце, IELTS не меней як 6,5;
- 3 рэкамендацыйныя лісты;
- матывацыйны ліст.
Для пступлення ў аспірантуру неабходна:
• мець ступень магістра ў навуцы, інжынерынгу, або IT (ступень мусіць быць атрымана ў акрэдытаваным універсітэце);
• мець вынік CGPA не ніжэй за 3,0 (калі максімум складае 4,0), або эквівалент у часе навучання ў бакалаўрыяце і мець CGPA не ніжэй за 3,2 у часе навучання ў магістратуры;
• GRE не меней за 155 (700 па старой сістэме ацэнкі);
• TOEFL не менш за 91 (iBT), або эквівалент па пісьмовым /здадзеным на кампутары тэсце, IELTS не меней як 6,5;
• 3 рэкамендацыйныя лісты;
• матывацыйны ліст;
• праект даследавання.
Заяўка падаецца анлайн. Спіс неабхожных дакументаў:
- копіі дыпломаў і выпіскі з адзнакамі;
- матывацыйны ліст;
- праект даследавання;
- вынікі тэстаў на веданне ангельскай мовы і GRE;
- CV;
- фотаздымак пашпартнага памеру (фармата JPEG не цяжэй за 100К);
- імёны і адрасы электроннай пошты 3 чалавек, якія могуць даць рэкамендацыйныя лісты.
Крыніца: www.masdar.ac.ae