Поўныя стыпендыі для навучання ў англамоўнай магістратуры ў Боне (Германія)
Універсітэт Бона (Германія) прапануе 8 поўных стыпендый для навучання на ангельскай мове студэнтам з краін, якія развіваюцца. Стыпендыю можна атрымаць па праграме Сумеснай праграмы магістра навук Joint Master of Science (M.Sc.) — “Геаграфія рызык навакольнага асяроддзя і бяспека чалавека”.
Мэта праграмы – спрыянне міжкультурнаму абмену, якое дазволіць студэнтам зрабіць свой унёсак ва ўстойлівае развіццё родных краін, ужываючы веды, атрыманыя ў часе навучання ў магістратуры ўніверсітэта Бона. Навучанне будзе праходзіць на ангельскай мове. Дэдлайн - 15 студзеня 2017 г.
Патрабаванні да кандыдатаў
Паступіць на навучанне і атрымаць поўную стыпендыю змогуць студэнты, якія:
• маюць ступень бакалаўра па геаграфіі або змежных дысцыплінах;
• маюць не менш за два гады працоўнага досведу;
• атрымалі ступень бакалаўра не пазней як за 5 год да паступлення на праграму;
• выдатна валодаюць ангельскай мовай;
• моцна жадаюць паўплываць на кіраванне рызыкамі, звязанымі са зменамі навакольнага асяроддзя;
• могуць навучацца ў полікультурнным і міждысцыплінарным асяроддзі.
Увага! Студэнты і студэнкі, якія ўжо маюць ступень магістра ў адной са змежных з праграмай дысцыплін, не могуць удзельнічаць у конкурсе.
Каб паступіць у магістратуру кандыдаты і кандыдаткі павінны падаць наступныя дакументы:
• заяўку;
• CV;
• Афіцыйны транскрып з адзнакамі (з перакладам на ангельскую мову);
• матывацыйны ліст;
• вынікі аднаго з тэстаў на веданне анегельскай мовы;
• копію кваліфікацыйнай або дыпломнай працы (на ангельскай мове);
• дадатковыя дакументы (сертыфікаты аб досведзе працы, рэкамендацыйныя лісты, дадатковыя выпіскі з адзнакамі).
Усе дакументы неабходна адсканаваць і адаслаць у адным pdf-файле, які не павінен перавышаь 8 Mг на паштовую скрыню: [email protected].
Больш падрабязна чытайце на сайце праграмы.
Паводле: ehs.unu.edu