Поўная стыпендыя Вэстмінстэрскага ўніверсітэта (Брытанія)
Да 4 траўня 2017 г. Універсітэт Вэстмінстэра (University of Westminster) – Лондан, Вялікабрытанія, прапануе поўную стыпендыю для замежных студэнтаў для навучання па праграме бакалаўрыята. Усе праграмы бакалаўрыята ўніверсітэта бяруць удзел ў грантавай праграме!
Выдаткі, што пакрывае стыпендыя
• навучанне;
• пражыванне;
• авія-пералёт у Лондан і назад.
Стыпендыя абнаўляецца штогод пры ўмове выдатнай акадэмічнай паспяховасці.
Патрабаванні:
• паступленне на адну з праграм бакалаўрыята;
• быць грамадзянінам краін, якія развіваюцца;
Асноўным крытэрам для налічэння стыпендыі лічацца высокія адзнакі, патэнцыял кандыдатаў і няпростае матэрыяльнае становішча.
Падаваць заяўку на атрыманне стыпендыі магчыма толькі пасля таго, як кандыдаты атрымаюць пацверджанне аб залічэнні на адну з праграм бакалаўрыята ўніверсітэта на дзённую форму навучання.
Бланк заяўкі даступны на сайце арганізатараў.
Заяўкі прымаюцца толькі па пошце:
Scholarships Office
University of Westminster
Cavendish House
101 New Cavendish Street
London W1W 6XH
United Kingdom
Крыніца: www.westminster.ac.uk