Поўная стыпендыя ўніверсітэту Bournemouth University (Вялікабрытанія)
чцв, 2017-08-31 09:40
Універсітэт Bournemouth University (Вялікабрытанія) прапануе поўную стыпендыю на атрыманне ступені PhD. Стыпендыя прызначаецца студэнтам і студэнткам, жадаючым распрацаваць і зацвердзіць новы дадатак для смартфонаў, прызначаны для ацэнкі вострага і хранічнага стрэсу, якое дазваляе даследаваць звычкі ў харчаванні і як яны звязаны са стрэсам у паўсядзённым жыцці. Універсітэт Bournemouth University прапануе поўную стыпендыю, у склад якой уваходзяць 14000 £ на год для аплаты расходаў на пражыванне. Дэдлайн 18 кастрычніка.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- дэманстраваць выдатныя якасці і матывацыю скончыць праект і атрымаць ступень PhD за 3 гады;
- патрабуецца ступень магістра (пажадана мець ступень магістра з адзнакай);
- выдатныя веды ангельскай мовы (IELTS (Academic) не менш 6,5);
- ступень магістра павінна быць у адной з дысцыплін: псіхалогія, харчаванне, ахову здароўя, кагнітыўныя навукі, узаемадзеянне "чалавек-кампутар" ці кампутарныя навукі. Мець вопыт распрацоўкі дадаткаў для смартфонаў не абавязкова, але пажадана мець вопыт вывучэння кампутарных навук.
- заяўка падаецца анлайн.
Крыніца: grantist.com