Поўная стыпендыя ўніверсітэта Qingdao University (Кітай)

Універсітэт Qingdao University прапануе поўную стыпендыю замежным студэнтам магістратуры і аспірантуры. Мэта стыпендыі - прыцягнуць замежных студэнтаў на навучанне і правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэце. Стыпендыя аплачвае поўны кошт навучання, пражыванне ў кампусе ўніверсітэта, штомесячную дапамогу на пражыванне і медыцынскую страхоўку. Мова навучання - англійская. Апошні тэрмін падачы дакументаў - 20 траўня.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • студэнты і студэнткі, якія не маюць кітайскага грамадзянства;
  • узрост: 18 - 40 гадоў;
  • павінны быць у добрым здароўі;
  • павінны адпавядаць усім патрабаванням абранай праграмы магістратуры ці аспірантуры ўніверсітэта Qingdao University;
  • павінны выконваць законы Кітая;
  • студэнты не могуць атрымліваць ніякіх іншых стыпендый або грантаў.

 

Неабходныя дакументы:

  • Бланк заяўкі.
  • Суправаджальны ліст (досвед працы і навучання, планы на будучыню, мова пісьма - англійская або кітайская).
  • Дыпломы і сертыфікаты.

 

Матэрыялы можна падаць трыма спосабамі: Праз электронную пошту - [email protected]; па пошце: International Students Office, Qingdao University, 308 Ningxia Road, Qingdao, 266071, China Tel: (86) 532-85953863 і непасрэдна ў офісе ўніверсітэта.

Крыніца: cie.qdu.edu.cn