Поўная стыпендыя на навучанне ў магістратуры на спецыяльнасці картаграфія
пан, 2018-01-29 11:37
Прымаюцца заяўкі на стыпендыю Erasmus Mundus Scholarships. Стыпендыя накіравана на навучанне ў магістратуры на спецыяльнасці картаграфія. Праграма магістратуры Cartography MSc - гэта 4 семестравая праграма чатырох універсітэтаў, якія знаходзяцца ў Нямеччыне, Аўстрыі і Нідэрландах. У цэнтры праграмы вывучэнне картаграфіі і геаінфарматыцы. Навучанне на англійскай мове. Апошні тэрмін падачы на стыпендыю - 15 сакавіка.
- Першы семестр - навучанне ва ўніверсітэце Technische Universität München
- Другі семестр - навучанне ва ўніверсітэце Technische Universität Wien.
- Трэці семестр - навучанне ва ўніверсітэце Technische Universität Dresden.
- Чацвёрты семестр - навучанне ва ўніверсітэце University of Twente.
Стыпендыя аплачвае транспартныя выдаткі, штомесячную стыпендыю 1000€, кошт навучання, кошт візы, пражывання, медыцынскай страхоўкі. Арганізатары прапануюць 25 стыпендый.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку на стыпендыю могуць грамадзяне ўсіх краін;
- арганізатары шукаюць дысцыплінаваных і ініцыятыўных студэнтаў, якія ўмеюць працаваць самастойна і ў камандзе, студэнтаў павінны прыцягваць мастацтва, навука і тэхналогіі;
- неабходна валодаць англійскай мовай (IELTS - 6.5, TOEFL iBT: 88, CbT: 234, PbT: 605);
- неабходна мець ступень бакалаўра.
Заяўка падаецца анлайн. Неабходныя дакументы:
- фота пашпартнага памеру;
- рэзюмэ;
- матывацыйны ліст, неабходна апісаць цікавасць, матывацыю і жаданне вучыцца на праграме картаграфіі ў Мюнхенскім тэхнічным універсітэце, Венскім тэхнічным універсітэце, Дрэздэнскім тэхнічным універсітэце, універсітэце Твэнтэ;
- натарыяльна завераныя копіі вывучаных прадметаў і ацэнак па гэтых прадметах (копіі павінны суправаджацца перакладам на ангельскую мову);
- 2 рэкамендацыйных лісты ад выкладчыкаў, знаёмых з вашымі працамі;
- вынікі сертыфіката на ўзровень валодання англійскай мовай;
- заяўка на залічэнне на праграму магістратуры па картаграфіі;
- студэнты, якія атрымалі ступень бакалаўра за межамі ЕС, павінны атрымаць пацверджанне сваіх дакументаў да падачы заяўкі.
Крыніца: cartographymaster.eu