Постсавецкая дэмадэрнізацыя. Лекцыя Міхаіла Мінакова (Мінск)
7 красавіка 2016 года ў Мінску ў межах праекту "Еўрапейскае кафе - адкрытая прастора Еўропы" пройдзе лекцыя палітычнага філосафа і выкладчыка Кіева-Магілянскай акадэміі (Украіна) Міхаіла Мінакова "Постсавецкая дэмадэрнізацыя: ці ёсць шанец выбрацца з "каляіны"?".
Тэмы лекцыі:
- Якая роля Беларусі на постсавецкай прасторы?
- Ці ёсць шанец сацыяльнай мадэрнізацыі ў Беларусі, Украіне і Расіі?
- "Ці можна вырвацца з "гістарычнай каляіны"?
Аўтар лекцыі аналізуе гістарычныя перамены, якія адбываліся на прасторах былога Савецкага Саюзу, у палітыцы, эканоміцы, грамадскім, рэлігійным і культурніцкім жыцці, распавядае пра чаканні 1990-х і свет 2010-х.
Пасля лекцыі прадугледжана дыскусія. Задаць пытанне лектару можна на гэтай старонцы.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, пр. Дзяржынскага, 57, Галерэя TUT.BY (9-ты паверх).
Пачатак - а 19-й гадзіне.
Уваход вольны. Падрабязнасці - тут. Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.
Паводле EuroCafe.by.