Постдоктарскія стыпендыі Jean Monnet у Фларэнцыі (Італія)

Цэнтр перспектыўных даследаванняў імя Роберта Шумана (Італія) прапануе 1-2-гадовыя стыпендыі ў постдактарантуры для тых, хто распачынае акадэмічную кар'еру. Крытэры адбору: рэзюмэ кандыдата, навуковая якасць прапановы даследчага праекту і адпаведнасць праграме Цэнтра. Перавага аддаецца наступным тэмам даследаванняў: еўраінстытуты, кіраванне і дэмакратыя; міграцыя; эканоміка і манетарная палітыка; палітыка канкурэнтасці і рынкавае рэгуляванне; энергетычная і кліматычная палітыка; сусветнаяе кіраванне; міжнародныя і транснацыянальныя адносіны Еўразвязу.

Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - ад 12 да 24 месяцаў у перыяд з верасня па жнівень (кандыдаты мусяць пазначыць пажаданы тэрмін у сваёй заяўцы). Стыпендыяты падчас праграмы павінны жыць у Фларэнцыі і прымаць актыўны ўдзел у дзейнасці Цэнтра перспектыўных даследаванняў імя Роберта Шумана.

Сярэдні памер стыпендыі складае 2 тыс. еўра на месяц. Калі тэрмін праграмы менш за 12 месяцаў, стыпендыя за жнівень не выплочваецца. Паспяховыя кандыдаты, якія атрымліваюць заробак альбо карыстаюцца іншымі грантамі, мусяць папярэдзіць пра гэта Цэнтр. У залежнасці ад памеру дадатковага заробку, памер стыпендыі можа складаць мінімум 1250 еўра. Прадугледжана дапамога для сям'і стыпендыята.

Стыпендыяты (акрамя іх сем'яў) атрымаюць фінансаванне дарожных выдаткаў на вандроўку ў Фларэнцыю.

Суіскальнікамі могуць быць толькі кандыдаты, якія паспяхова абаранілі доктарскую да 31 ліпеня (калі праграма стартуе ў верасні), а таксама мінімум за 7 гадоў да падачы заяўкі.

Вітаюцца заяўнікі ўсіх нацыянальнасцей.

Штогадовы дэдлайн - 25 кастрычніка. Дадатковая інфармацыя - тут.

 

Паводле MladiInfo.eu.