Постдактарантура ў Каледжы сусветных даследаванняў (Парыж)

У межах партнёрства фундацыі Gerda Henkel і Каледжу сусветных даследаванняў у Парыжы прапануецца 2 стыпендыі ў постдактарантуры для маладых даследчыкаў, якія жывуць і працуюць па-за межамі Францыі.

Стыпендыяльная праграма разлічана на 12 месяцаў. Пачатак праграмы - ліпень 2016 года. Даследчыкі змогуць працаваць на адной з кафедраў альбо ў адной з навуковых ініцыятываў Каледжу.

Даследчыцкі праект мусіць адпавядаць агульнай навуковай палітыцы ўстановы і аднаму з тэматычных кірункаў:

1) "Сацыяльны прагрэс і сусветная справядлівасць", дысцыпліны: філасофія, палітычныя навукі, сацыялогія, антрапалогія, гісторыя альбо філасофія права, гісторыя альбо філасофія эканомікі.

 

2) "Перамапаванне прасторы ў час глабалізацыі", дысцыпліны: філасофія, палітычныя навукі, антрапалогія, сацыялогія, гісторыя, гісторыя мастацтва, эстэтыка.

 

Памер стыпендыі - 2 тыс. еўра на месяц. Выдаткі на дарогу да Парыжу возьме на сябе прымаючая ўстанова. Медыцынскую страхоўку стыпендыят аплочвае самастойна.

 

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • доктарская ступень;
  • тэрмін пражывання ў Францыі на працягу апошніх 3-х гадоў мусіць быць менш за 12 месяцаў;
  • бягучая практыка карыстання французскай мовай вітаецца;
  • тэрмін абароны дысертацыі на момант падачы заяўкі мусіць быць максімум да 6 гадоў.

Кандыдат мусіць прадставіць:

- пацверджанне доктарскай ступені;

- CV з публікацыямі;

- праект даследавання з бібліяграфіяй (праект + бібліяграфія, максімум 5 старонак);

- 2 лісты-рэкамендацыі;

- 1 вітальны ліст адказнага навуковага супрацоўніка Каледжу.
Заяўка падаецца ў электронным выглядзе на е-мэйл: [email protected].

Дэдлайн - 30 траўня 2016 года. Падрабязней - па спасылках на французскай мове, на ангельскай.

 

Паводле FMSH.fr.