Пошук рэгіянальных партнёраў Кастрычніцкага эканамічнага форуму (бюджэт ініцыятывы 10 000 еўра)

Аб'яўляецца конкурс заявак па пошуку рэгіянальных партнёраў Кастрычніцкага эканамічнага форуму для правядзення канферэнцый і семінараў KEF у рэгіёнах, а таксама для рэалізацыі даследаванняў і кансультацый у рамках праекта. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць адабраны шэсць НДА: па адной у кожнай вобласці Беларусі, максімальны бюджэт кожнай ініцыятывы можа скласці 10 000 еўра. Для ўдзелу неабходна даслаць запоўненую форму заяўкі да 16 красавіка 2018 года на kef@research.by.

Конкурс рэгіянальных партнёрстваў KEF праводзіцца ў рамках праекта Еўрапейскага Саюза «Развіццё Кастрычніцкага эканамічнага форуму» - пляцоўкі для адкрытага дыялогу аб магчымых кірунках эканамічных рэформаў для Беларусі - для больш эфектыўнага і залучанага грамадзянскага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў па пытаннях эканамічнай палітыкі на нацыянальным і мясцовым узроўнях.

Мэтай правядзення конкурса з'яўляецца павышэнне патэнцыялу беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў прасоўванні адказнай эканамічнай палітыкі на мясцовым узроўні. Прыняць удзел у конкурсе могуць некамерцыйныя недзяржаўныя арганізацыі, якія з'яўляюцца юрыдычнай асобай, зарэгістраваны на тэрыторыі вобласці прапанаванай рэгіянальнай дзейнасці.

Крыніца: kef.research.by