Пошук экспертаў для ацэнкі праектаў Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Беларусь-Украіна

Кіраўніцтва праграмы "Тэрытарыяльнае супрацоўніцтва краін "Усходняга партнёрства", што фінансуецца Еўразвязам, запрашае незалежных экспертаў удзельнічаць у конкурсе на правядзенне ацэнкі прапаноў праектаў для праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва "Беларусь-Украіна".

Вітаюцца кваліфікаваныя і дасведачныя кандыдаты.

Заяўкі неабходна дасылаць на е-мэйл: [email protected]. З умовамі конкурсу (на ангельскай мове) можна азнаёміцца тут, з парадамі і рэкамендацыямі экспертам - на гэтай старонцы.

Дэдлайн - 19 траўня 2016 года.

 

Паводле NGO.by.