Польскі Інстытут: 2-гадовыя бясплатныя курсы польскай мовы
Польскі Інстытут у Мінску запрашае на бясплатныя 2-гадовыя курсы польскай мовы жыхароў Мінску, Маладзечна, Віцебску і Магілёва. Праграма навучання прызначана для тых, хто вывучае польскую "з нуля". Тыя, хто валодае польскай мовай на сярэднім узроўні і жадае паглыбіць веды, могуць быць залічаны адразу на праграму 2-га года навучання. Патрабаванне да кандыдатаў - быць грамадзянамі Беларусі ва ўзросце ад 18-ці гадоў.
Курсы бясплатныя, аднак навучэнцы мусяць самастойна аплочваць набыццё падручнікаў, па якіх ажыццяўляюцца заняткі.
Навучальныя сесіі цягнуцца з кастрычніка па травень. Заняткі разлічаны на 2 гадзіны і праходзяць 2 разы на тыдзень у буднія дні па вечарох (за выключэннем Магілёва, дзе навучанне адбываецца ўдзень).
У групы набіраецца 20-30 студэнтаў. Заняткі праводзяць выкладчыкі і прафесары беларускіх універсітэтаў, а таксама лектары з Польшчы.
Запіс на курсы - да 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле Adukacyja.info.