Платны культурны лагер у Японіі (6 дзён, 650$)
Культурны лагер - культурная адукацыйная праграма, якая дае магчымасць пазнаёміцца з культурай і сацыяльнымі звычаямі Японіі. Лагер складаецца з культурнага тура ў Кіёта і Асаку. Гэтыя гарады вядомы як культурныя цэнтры Японіі. Дэдлайн: 15 кастрычніка.
Лагер будзе праходзіць у гарадах Кіёта і Асака. Удзельнікі будуць пражываць у гістарычным цэнтры Японіі - Кіёта. Праграма летніка пачынаецца 4 снежня ў 7.30, заканчваецца 9 снежня ў 17.00. Кошт лагера - 650 $. У гэты кошт уваходзіць: пражыванне, харчаванне, трансфер з аэрапорту, усе мерапрыемствы лагера, уваход ва ўсе турыстычныя месцы, транспарт па Японіі, сертыфікат удзельніка. У кошт не ўваходзяць: авія-пералёт, кошт візы, страхоўкі і асабістыя выдаткі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаць удзел могуць кандыдаты узростам 15 - 27 гадоў;
- прымаюцца заяўкі ад кандыдатаў усіх нацыянальнасцяў;
- павінны прысутнічаць на ўсёй праграме;
- павінны быць у добрым фізічным і ментальным здароўі.
- Заяўка падаецца анлайн.
Крыніца: ayfnhq.org