Платны экспрэс-трэнінг для прадпрымальнікаў па юрыдычных аспектах
чцв, 2017-12-21 10:39
20-21 студзеня ў Мінску пройдзе экспрэс-інтэнсіў, на якім прадпрымальнікі і кіраўнікі малога бізнэсу атрымаюць адказы на наступныя пытанні: «Як «нядорага» і «нескладана» вярнуць нават невялікія даўгі без звароту ў суд? Як засцерагчы бізнес і сябе яшчэ да прыёму на працу супрацоўніка? Як правільна скласці працоўную дамову і пры гэтым знізіць выдаткі на фонд заробку? Як скараціць выдаткі на вядзенне бухгалтарскага ўліку і знайсці «агульную мову» з бухгалтарам?
Спікерамі выступяць людзі, якія ведаюць, як усё ўладкавана знутры. Трэнінг правядуць кваліфікаваныя эксперты:
- Дакучаева Алёна. Досвед працы юрыстам 8 гадоў у вядучых арганізацыях сваёй галіны.
- Станкевіч Іна. Досвед працы ў падатковых органах 12 гадоў, з якіх 7 гадоў на пасадзе галоўнага падатковага інспектара кантрольна-рэвізійнага аддзела юрыдычных асоб. Досвед працы бухгалтарам у камерцыйных арганізацыях 6 гадоў.
Крыніца: start.by