Пісьмовы конкурс: Гісторыі пераменаў
Арганізацыя Transition (TOL) запрашае студэнтаў да ўдзелу ў пісьмовым конкурсе гісторый пра пост-камуністычныя перамены, галоўны прыз якога - бясплатнае падарожжа ў сталіцу Чэхіі Прагу.
Удзельнікам конкурсу прапануецца выбраць тэму сачынення, звязаную з сацыяльнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі пераменамі, якія адбываліся на працягу апошніх 25 год у былых камуністычных краінах Еўропы і еўразійскага рэгіёна. Канкурсанты вольныя абраць свой падыход да тэмы, форму твора, шляхі даследавання пытанняў, стыль і г.д. Галоўнае патрабаванне - змест твора мае звяртацца да змяненняў пост-камуністычнага перыяду ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, на Балканах, Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі. Працы пераможцаў конкурсу будуць надрукаваныя ў анлайн-часопісе, які мае аудыторыю ў 25 тысяч чалавек. Галоўны пераможца конкурсу наведае канферэнцыю ў Праге "25 год пасля: Праблемы пабудовы посткамуністычных сродкаў масавай інфармацыі і індустрыі камунікацыі".
Заяўкі на конкурс прымаюцца да 10 кастрычніка 2014 года!
Па дадатковыя звесткі звяртайцеся на афіцыйную вэб-старонку.
Паводле edu-active.com