PhD у галіне адукацыі, гуманітарных навук, эканомікі і бізнес-адміністравання альбо геаграфіі (Фінляндыя)
сер, 2019-07-17 05:46
Універсітэт Оулу ў Фінляндыі шукае высока матываваных суіскальнікаў ступені PhD у галіне адукацыі, гуманітарных навук, эканомікі і бізнес-адміністравання альбо геаграфіі на 2020-2023 навучальны год (фул-тайм праца цягам 4 гадоў). Падчас правядзення даследавання выплачваецца заробак каля 2200-2700 еўра на месяц. Апошні тэрмін падачы заяўкі 7 жніўня 2019.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- магістарская ступень у адпаведнай галіне з добрымі адзнакамі
- знаходзіцца на самым пачатку свайго даследвавання
- валоданне ангельскай і/альбо фінскай мовай
Крыніца: rekry.saima.fi