PhD-стыпендыя для даследчыкаў-матэматыкаў (Нарвегія)
Універсітэт Осла (Нарвегія) прапануе матэматыкам з магістарскай ступенню (альбо яе эквівалентам) падаць заяўку на суісканне даследчыцкай стыпендыі факультэта матэматыкі.
Стыпендыят мусіць валодаць адной са скандынаўскіх моў (шведскай, дацкай альбо нарвежскай). Стыпендыя прапануецца на 4-гадовы перыяд (абавязкова 25% выкладчыцкай працы на кафедры) альбо на 3-гадовы тэрмін (без працы выкладчыкам).
Пачатак праграмы - 1 чэрвеня 2016 года.
Стыпендыят-даследчык будзе далучаны да Секцыі стахастычнага аналізу, фінансаў, страхавання і рызык і удзельнічаць у праекце факультэта матэматыкі і прыродазнаўчых навук "Стахастыка ўзнаўляльных энергетычных рынкаў", разлічанага на 4 гады.
Кандыдаты маюць выдатна валодаць інструментам стахастычныга аналізу.
Памер заробку - ад 430 500 да 483 700 нарвежскіх крон на год.
Суіскальнікі мусяць даслаць:
- ліст-заяўку з пацьверджаннем свайго інтарэсу,
- CV (адукацыя, акадэмічныя пасады, навуковыя публікацыі),
- копіі дыпломаў і транскрыпт-пераклад рэкамендацыйных лістоў,
- дакументальнае пацьвержданне валодання ангельскай мовай,
- спіс пажаданых для разгляду ацэначнай камісіяй публікацыяў і акадэмічнай працы,
- кантактныя дадзеныя 2-х асоб, якія могуць даць рэкамендацыі (прозвішчы, датычнасць да суіскальніка, е-мэйл, нумар тэлефона).
Дэдлайн - 20 студзеня 2016 года. Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.
Крыніца: Edu-Active.com.