PhD-стыпендыя ў Капенгагенскай школе бізнесу (Данія)
няд, 2016-07-24 20:39
Капенгагенская школа бізнесу (Данія) прапануе стыпендыю для даследаванняў у дактарантуры.
Тэмы даследчай працы: "Бізнес, арганізацыя і кіраванне"; "Грамадзянская супольнасць"; "Грошы і рынкі"; "Дзяржпалітыка і інстытуцыі".
Вітаюцца кандыдаты-магістранты са спецыялізацыяй у галіне грамадскіх ці палітычных навук. Стыпендыя ўключае выдаткі на навучанне, грант на вандроўку, заробак, інш.
Даследчык мусіць працаваць на факультэце бізнесу і палітыкі. Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 3 гады з выкладчыцкімі абавязкамі ў паўгады (624 працоўныя гадзіны). Кандыдаты мусяць вольна валодаць ангельскай мовай.
Дэдлайн - 31 жніўня 2016 года. Поўная інфармацыя - на старонцы ўстановы.
Паводле Edu-Active.com.