PhD-стыпендыі Фонда Каралевы Ядвігі (Кракаў)
пят, 2016-05-20 18:49
Фонд Каралевы Ядвігі выдаткоўвае стыпендыі для PhD-студэнтаў з краін былога Савецкага Саюза, Балкан, Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы на ажыццяўленне даследаванняў у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве - найстарэйшай вышэйшай навучальнай установе Польшчы. Памер стыпендыі - 1,5 тыс. польскіх злотых (350 еўра). Стыпендыяты атрымаюць магчымасць пражывання ў студэнцкім інтэрнаце падчас даследчыцкае працы. Вітаюцца кандыдаты, якія маюць значныя дасягненні ў галіне даследаванняў.
Дэдлайн - 15 чэрвеня 2016 года. Інфармацыя пра ўмовы падачы заяўкі - тут.
Паводле Edu-Active.com.