PhD-стыпендыi для юрыстаў у Люксембургу на 2016 год
Макс Планк Iнстытут Люксембурга (Max Planck Institute Luxembourg) па мiжнародным, еўрапейскім i рэгуляторна-працэсуальнам праве прапаноўвае PhD-стыпендыі для замежных даследчыкаў з мэтай падтрымкi даследванняў на базе iнстытута цягам 12-цi месяцаў. Мова праграмы – ангельская.
Рэкамендаваныя тэмы для даследванняў:
• вырашэнне мiжнародных спрэчак;
• параўнальнае працэсуальнае права.
Памер стыпедыі – 1500 еўра штомесяц.
Каб падаць заяўку, неабходны наступныя дакументы:
• матывацыйны лiст з апiсаннем сувязi уласнага даследвання з напрамкамi даследванняў Iнстытута;
• CV;
• сцiслы план PhD-праекту (max. 2 старонкi);
• 2 рэкамендацыйныя лiсты (у тым лiку адзін ад PhD-куратара).
Апошні тэрмін прыёму заявак – 15 верасня 2015 г.
Дадатковая інфармацыя знаходзіцца па гэтай спасылцы
Крыніца: adukacyja.info