PhD-стыпендыі Цэнтра імя Макса Планка ў Інстытуце палітычных даследаванняў (Парыж, Кёльн)

Франка-германскі цэнтр грамадскіх навук MaxPo прапануе PhD-стыпендыі для замежных студэнтаў. Кандыдаты мусяць валодаць магістарскай ступенню ў галіне грамадскіх ці палітычных навук.

Тэзіс даследаванняў мусіць быць звязаны з навукова-даследчай праграмай MaxPo, скіраванай на пераадоленне нестабільнасці ў рынкавых грамадствах. Тэмы даследаванняў могуць быць звязаны з эканамічнай сацыялогіяй, з палітычнай эканоміяй, эканамічнай і палітычнай гісторыяй і маюць уключаць:

- палітычныя і сацыяльныя прагнозы, формы падліку, аповед пра будучнасць стварэння эканомікі, канцэпцыі ўстойлівасці і (ў) стабільнасці, палітыку эканоміі;

- сацыялагічны агляд фінансавых рынкаў, рынкаў працы, аповед пра сацыяльную няроўнасць, палітычныя і  сацыяльныя наступствы эканамічных крызісаў.

Кандыдаты мусяць: свабодна валодаць ангельскай мовай, а таксама валодаць французскай альбо нямецкай мовай на працоўным узроўні; быць дасведчанымі ў карыстанні якаснымі і колькаснымі метадамі збору і апрацоўкі інфармацыі.

Тэрмін стыпендыяльнага кантракту - 3 гады. Пачатак праграмы - кастрычнік 2016 года. Дэдлайн - 15 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Паводле Edu-Active.com