«Першыя ідэі: тэхналогіі»: крэатон для старшакласнікаў/ц у Гродне

15 лютага ў Гродне адбудзецца крэатон для старшакласнікаў/к, тэмай якога стануць сучасныя тэхналогіі ў Беларусі. Прапануюць пагутарыць пра футурыстычны ўплыў сучасных тэхналогій на наша жыццё, а таксама абмеркаваць іх ўздзеянне на сферу адукацыі. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі. Дзе: дзелавы цэнтр «Біржа» (пр. Касманаўтаў, 37а), 15 лютага 2020 г. з 12:00 да 16:00.

Спачатку старшакласнікі/цы паглядзяць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам/цам крэатона канкрэтную задачу. Школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй. Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па тэме крэатона, прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці Гродна адзначыць лепшыя выступленні, пракаментуе ідэі і ўзнагародзіць аўтараў лепшых з іх.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, а таксама прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў.

Крыніца: docs.google.com