Пераклад кнігі «Тэорыі літаратуры ХХ ст.»

Польскія літаратуразнаўцы (выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта і аўтарытэты літаратуразнаўства) Анна Бужыньска і Міхал Павел Маркоўскі ў адной кнізе «Тэорыі літаратуры ХХ ст» апісваюць найважнейшыя тэорыі літаратуры мінулага стагоддзя ад псіхааналізу да посткаланіялізму. Пры перадзамове да 24 верасня "Тэорыі" каштуюць значна танней, чым пасля будуць каштаваць у крамах. А для студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў (у тым ліку слухачоў нефармальных адукацыйных ініцыятываў) ёсць магчымасць замовіць кнігу за практычна сімвалічныя грошы.
 
Таксама ёсць магчымасць набыць кнігу для бібліятэкі ці для любімага настаўніка/выкладчыка ў якасці падзякі. "Наша задача - не проста надрукаваць гэтае больш чым 600-старонкавае выданне, але і распаўсюдзіць па бібліятэках і гуманітарных асяродках Беларусі, каб доступ да гэтай кнігі атрымала як мага больш студэнтаў і выкладчыкаў".

Аўтары прыклалі ўсе намаганні, каб багацце зместу і кампетэнтны аналіз ішлі ў пары з яснасцю і празрыстасцю расповеду. Кожнай з асобных плыняў тэорыі літаратуры прысвечаны асобны раздзел, дапоўнены карыснымі дадаткамі: тлумачэннем ключавых паняццяў, храналогіяй і шырокай бібліяграфіяй. Несумнеўным плюсам з’яўляецца таксама вобразная мова, дзякуючы якой кніга проста цудоўна чытаецца. Напрыканцы змешчаная раскладная “мапа” тэорый літаратуры.

Крыніца: https://www.talaka.by/