Патрабуецца спецыяліст/ка па сувязях з грамадскасцю ў Цэнтр шведскіх даследаванняў (Мінск)
пан, 2019-06-17 12:50
Вакансія - спецыяліст/ка па сувязях з грамадскасцю ў Цэнтр шведскіх даследаванняў. Занятасць - паўстаўкі (Мінск). Асноўныя патрабаванні: вопыт працы ў сферы камунікацыі і PR, абавязковае веданне рускай і англійскай моў. Дасылайце рэзюмэ на [email protected] да 30 чэрвеня 2019 (уключна, дэдлайн скарацілі).
Асноўныя абавязкі:
- стварэнне кантэнту для сайта і сацыяльных сетак Цэнтра
- размяшчэнне і абнаўленне інфармацыі на сайце і ў сацыяльных сетках
- распрацоўка і ажыццяўленне PR плана
- развіццё кантактаў з знешняй і ўнутранай аўдыторыяй Цэнтра
- удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў
Патрабаванні:
- Вопыт працы ў сферы камунікацыі і PR
- Абавязковае веданне рускай і англійскай моў
- Веданне беларускай мовы пажадана
- Веданне шведскай мовы будзе перавагай
- Добрыя навыкі камунікацыі, планавання і арганізацыі
- Навыкі працы з сацыяльнымі сеткамі і мэнэджментам сайта
- Крэатыўныя ідэі для стварэння кантэнту
Крыніца: swedishcentre.org