Пасля 91-га - журналісцкі праект пра постсавецкія краіны
Пляцоўка Cafébabel Berlin запрашае журналістаў з сямі постсавецкіх краін (Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Малдовы, Расіі) да ўдзелу ў медыяпраекце "Пасля 91-га".
Праект прысвечаны 25-м угодкам распаду Савецкага Саюза і мае мэтай паказаць жыццё першага постсавецкага пакалення (узрост 25-35 год): людзей, якія нарадзіліся ў "чырвонай імперыі", памятае "савецкае маленства" і пераход да капіталізму. Мэта праекта - параўнаць шляхі розных краін, жыццё аднагодкаў у розных постсавецкіх грамадствах, да т.п. Аўтары праекта імкнуцца адлюстраваць значныя перамены "постсавецкага свету", якія адбываліся на працягу 25 год.
Узімку (2016-2017) 14 маладых журналістаў, фатографаў, фільм-мэйкераў возьмуць удзел у праекце, каб паказаць змяненні палітычнай, грамадскай, культурнай ідэнтычнасці на постсавецкай прасторы. Аўтары маюць зрабіць мультымедыйныя рэпартажы (доўгай формы). У межах праекта таксама прадугледжана фотавыстава ў Берліне ў сакавіку 2017 года.
Вітаюцца таленавітыя і дасведчныя аўтары мультымедыя, фатографы, стваральнікі відэафільмаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі. Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай мовай.
Для ўдзелу неабходна даслаць CV і вэблінк на сайт/партфоліа/інш. на электронны адрас: [email protected]. Дэдлайн - 15 верасня 2016 года. Падрабязней - тут.
Паводле CafeBabel.co.uk.