Парламенцкая Асамблея НАТА запрашае да ўдзелу ў даследчай праграме (Брусель)
Парламенцкая Асамблея НАТА (Брусель) штогод набірае 10 асістэнтаў-даследчыкаў для міжнароднага сакратарыята. Большасць месцаў аддаецца кандыдатам з краін-сябраў Альянса, аднак кандыдаты з краін, якія не з'яўляюцца сябрамі НАТА, таксама могуць падаць заяўкі - ў межах стыпендыяльнай праграмы імя Лаіка Бувара (прэзідэнта Парламенцкай Асамблеі НАТА ў 1992-1994 гадах).
Па праграме першыя 5 асістэнтаў-даследчыкаў будуць удзельнічаць са студзеня па чэрвень, другія - са жніўня па лістапад. Вітаюцца кандыдаты з добрым прафесійным досведам (улічваюцца інтэрнатура і ўдзел у праектах).
Даследчыкі будуць удзельнічаць у паламенцкіх сесіях Асамблеі, рабіць занатоўкі, рыхтаваць справаздачы, чарнавікі выступаў, суправаджальныя інфармацыйныя даведачныя матэрыялы ды інш.
Патрабаванні: магістарская ступень у галіне палітычных навук. міжнародных адносін, вольнае валоданне ангельскай і французскай мовамі.
Тэрмін праграмы - 3,5-5 месяцаў. Штомесячная стыпендыя складае 750 еўра, арганізатары забяспечваюць пражыванне ў прасторным катэджы ў цэнтры Бруселя, пакрыццё медыцынскага страхавання, пакрыццё выдаткаў на вандроўку - індывідуальна.
Кандыдаты мусяць падаць заяўкі на ангельскай ці французскай мове. Заяўка на ўдзел уключае:
- суправаджальны ліст з тлумачэннем інтарэсаў і кампетэнцый;
- CV з пазначэннем нацыянальнасці і ўзроўню валодання мовамі;
- прыклад пісьмовай працы (максімум 5 старонак) па адпаведнай тэме (знешняя палітыка, міжнародныя адносіны, абарона і бяспека, інш.), любая крыніца ці цытатат могуць быць даданы ў матэрыял;
- 2 лісты-рэкамендацыі (акадэмічны ці прафесійны).
Заяўка падаецца ў адным pdf-файле на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 16 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле NATO-PA.int.