Паглыблены курс фатаграфіі «Фотагісторыя па пунктах»
«Фотагісторыя па пунктах» - паглыблены курс ад Сяргея Балая для тых, хто ўжо ўмее здымаць і каму цікава, што бывае ў фатаграфіі, акрамя з'ездаў, кветачак, мітынгаў і бэкстейджаў (з 8 снежня па. Запрашаюцца журналісты/кі, студэнты/кі факультэтаў журналістыкі, якія валодаюць навыкамі фотаздымкі і зацікаўленыя ў паляпшэнні і ўдасканаленні сваіх ведаў па стварэнні фотагісторый. Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежавана. Рэгістрацыя да 4 снежня 2018.
Курс пачнецца 8 снежня 2018 у Мінску і завершыцца 20 студзеня 2019 года ў Вільні. Паміж гэтымі датамі заняткі будуць праходзіць па суботах у Мінску з 14.30 да 19.00.
Вы даведаецеся: што такое фотагісторыя, навошта яна патрэбна, яе асаблівасці і адрозненні ад фотарэпартажу. Разам знойдзем адказы і на іншыя важныя пытанні. Чаму гісторыя + фота? Таму што доўга, але цікава. Быць з людзьмі, быць з гісторыямі, быць з з'явамі.
Крыніца: baj.by