Паездка COP23 у Германію з поўнай аплатай
чцв, 2017-07-13 17:31
Магчымасць для пісьменнікаў і журналістаў, а таксама блогераў, якія жадаюць працаваць над асвятленнем тэмы змяненняў клімату, наведаць COP 23 (Conference of the Parties to the UN Convention on Climate Change Канцерэнцыю ААН па змяненні клімату). Арганізатары шукаюць 5 кандыдатаў і кандыдатак, якія хочуць далучыцца да іх на перамовах. Мерапрыемства пройдзе ў Боне (Германія) у лістападзе 2017 г. Заявіцца на ўдзел можна да 30 верасня 2017 г.
Арганізатары прапануюць:
- поўную аплату выдаткаў (пражыванне, праезд, кішэнныя);
- магчымасць далучыцца да рамкавай канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пра змяненні клімату.
Патрабаванні:
- кандыдаты павінны быць ва ўзросце 18-30 гадоў;
- павінны мець магчымасць прыехаць у Германію ў лістападзе 2017 г. і паўзельнічаць ва ўсёй канферэнцыі (два тыдні);
- удзельнічаць могуць грамадзяне ўсіх краін;
- да 30 верасня 2017 г. кандыдатам неабходна напісаць тры артыкулы на розныя тэмы.
Тэмы для публікацый
- Рэвалюцыя чыстай энергіі (апішыце, як здабыча паліва ў вашай краіне негатыўна ўплывае на змяненне клімату, пагражаючы мільёнам людзей, зрабіце амбцыйны заклік да шырокамаштабнай рэвалюцыі чыстай энергіі) – артыкул трэба напісаць да 31 ліпеня 2017 г.
- Падтрымка фінансавання клімату – артыкул неабходна прадставіць з 1 па 31 жніўня 2017 г.
- Клімат і задроўе – артыкул неабходна падаць з 1 па 30 верасня 2017 г.
- Артыкулы неабходна апублікаваць у навінным блогу, на вэб-сайце, у газеце або часопісе (гэтыя платформы могуць быць рэгіянальнымі, нацыянальнымі або міжнароднымі). Калі раней вы ніколі не публікавалі свае працы – свяжыцеся з арганізатарамі, і яны вам дапамогуць. Артыкулы могуць быць напісаны на любой мове.
Па дадатковых пытаннях варта звяртацца па адрасе сеціўнай пошты [email protected] на ангельскай мове.
Крыніца:app.climatetracker.org