Паэтычны конкурс Рухавік-2016
Арт Сядзіба (Беларусь) ладзіць конкурс Рухавік-2016 для паэтаў з Беларусі, Украіны і Расіі.
Арганізатары літаратурнага конкурсу праз заяўкі выбяруць лепшых паэтаў і запросяць іх на паэтычны "батл" у Мінск.
Мовы конкурсу: беларуская, украінская, руская.
З верасня па снежань 2016 года два разы на месяц на сцэне аднаго з мінскіх бараў будуць праходзіць спаборніцтвы паміж паэтамі. У кожнай імпрэзе будуць удзельнічаць 12 паэтаў. У кожнага ўдзельніка будзе 5 хвілін, каб спрэзентаваць сябе перад публікай і падзяліцца творчасцю.
Галоўны прыз конкурсу - арганізацыя сольнага выступу паэта-пераможцы і грашовая ўзнагарода.
Дэдлайн падачы заяўкі - 1 верасня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Даведкі па тэл.: (044) 799 40 47. Падрабязнасці тут.
Паводле ArtSiadziba.by.