Падзея года ў беларускай нефармальнай адукацыі (2015-2016)

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) ладзіць конкурс "Падзея года ў нефармальнай адукацыі". Конкурс праходзіць у межах 6-га Фестывалю нефармальнай адукацыі і прысвечаны лепшым мерапрыемствам (паслугам) у гэтай сферы ў 2015-2016 навучальным годзе.

На конкурс ужо даслана 28 заявак. Арганізатары вітаюць заяўкі, якія датычацца новых праграм і прадуктаў у сферы беларускай нефармальнай адукацыі, што садзейнічалі вырашэнню грамадскіх праблем, развівалі персанальныя і прафесійныя кампетэнцыі навучэнцаў.

Лепшыя падзеі будуць выбірацца шляхам "народнага галасавання" і сябрамі журы конкурсу. Анлайн-галасаванне будзе ажыццяўляцца праз вэб-рэсурс Adukatar.net з 20-га чэрвеня па 17 гадзін 5 ліпеня 2016 года. Інфармацыя пра конкурс - на гэтай старонцы. Каб больш даведацца пра 6-ты Фестываль нефармальнай адукацыі, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле Adukatar.net.